ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 20 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +29°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2021, 15:00

У Беларусі адзначаецца зніжэнне злачыннасці сярод падлеткаў - Петрышэнка

Ігар Петрышэнка
Ігар Петрышэнка

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі адзначаецца зніжэнне злачыннасці сярод падлеткаў. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў рэспубліцы выбудавана сістэмная работа па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Ёсць адпаведныя рэзультаты. Па выніках першага квартала колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скарацілася на 9,5 працэнта, колькасць пацярпелых ад злачынстваў дзяцей - на 16,9 працэнта. Аднак, на жаль, абсалютныя лічбы па гэтых паказчыках яшчэ высокія. Прычына кожнага такога выпадку - няўвага, патуранне або нясвоечасовае аказанне дапамогі непаўналетняму з боку дарослых", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, падзеі мінулага года выявілі дзве трывожныя тэндэнцыі. "Першая - свядомае ўцягванне дарослымі, у тым ліку бацькамі, дзяцей у проціпраўную дзейнасць, палітычныя гульні, маніпуляванне імі, а ў шэрагу выпадкаў - цынічнае выкарыстанне іх для шантажу. Другая - дэструктыўны ўплыў інфармацыі, што распаўсюджваецца ў сетцы Інтэрнэт, розных мэсэнджарах і сацыяльных сетках. Пры гэтым пераважная частка такіх злачынстваў учыняецца дома, за зачыненымі дзвярамі", - звярнуў увагу віцэ-прэм'ер. На пасяджэнні абмяркоўвалася, як эфектыўна вырашаць гэтыя пытанні, што неабходна зрабіць дзяржаўным органам і арганізацыям для прафілактычнай работы з непаўналетнімі і іх сем'ямі.

"Хацелася б папрасіць усіх бацькоў, каб яны ўважліва сачылі за сваімі дзецьмі, таму што правапарушэнні ажыццяўляюцца падлеткамі ў асноўным у начны час, калі яны павінны быць дома. Таму няхай вашы дзеці будуць з вамі. Сямейныя традыцыі, здаровы лад жыцця - прывучайце іх да гэтага. Дзяцей трэба выхоўваць у духу неабходных каштоўнасных параметраў, - заклікаў Ігар Петрышэнка. - Дарэчы, на гэта звярнуў увагу і Камітэт ААН па правах дзіцяці ў сваім перыядычным аглядзе па выніках мінулага года. Нам неабходна засяродзіць увагу як на прафілактыцы злачынных паводзін дзяцей, так і на выхаваўчым працэсе, традыцыйных сямейных каштоўнасцях".

На пасяджэнні закраналася і тэма патрыятычнага выхавання. "Цяпер Год народнага адзінства, і патрыятычныя акцыі праводзяцца на працягу ўсяго года. Мы актыўна працуем з нашай моладдзю. Гэта асабліва актуальна напярэдадні Дня Перамогі. Моладзь ускладае кветкі ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, віншуе ветэранаў з гэтым святам", - адзначыў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі