Поўная версія

У Беларусі абноўлена палажэнне аб воінскім уліку

Грамадства 07.11.2019 | 15:55
Фота з архіва
Фота з архіва

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палажэнне аб воінскім уліку ў Беларусі зацверджана ў новай рэдакцыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 4 лістапада 2019 года нумар 742 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Палажэннем устаноўлены парадак арганізацыі работы па вядзенні воінскага ўліку мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, прыпіскі грамадзян Беларусі да прызыўных участкаў.

Вызначаны таксама парадак вядзення воiнскага ўлiку грамадзян у ваенных камісарыятах, адасобленых падраздзяленнях камісарыятаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах у сельскай мясцовасці і гарадах, дзе няма ваенных камісарыятаў, а таксама ў дзяржаўных органах, арганізацыях і ўстановах адукацыі незалежна ад форм уласнасці.

Воінскі ўлік вядзецца па месцы жыхарства і асноўнай працы (вучобы) грамадзян. Хлопцы ў год дасягнення 16-гадовага ўзросту падлягаюць прыпісцы па месцы жыхарства.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія