Поўная версія

У Беларусі 24 чэрвеня чакаецца +22-31°С

Грамадства 23.06.2019 | 15:07
Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 31 градуса цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі ў панядзелак, 24 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай месцамі па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні: уначы слабы да ўмеранага, удзень умераны, пры навальніцах - парывісты.

Начная тэмпература паветра складзе плюс 10-16 градусаў, месцамі магчыма плюс 8-9. Удзень прагназуецца 22-28 градусаў цяпла. Па паўднёвым усходзе краіны ўначы будзе плюс 17-20 і ад 29 да 31 градуса ўдзень.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія