Поўная версія

У Беларусі 227 тыс. школьнікаў аздаравіліся ў лагерах у першую змену

Грамадства 09.07.2018 | 09:11
Фота з архіва
Фота з архіва

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 227 тыс. школьнікаў прайшлі аздараўленне ў лагерах у першую змену летняй кампаніі 2018 года (60,2 працэнта ад усяго летняга плана), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

У чэрвені працаваў 4491 аздараўленчы (спартыўна-аздараўленчы) лагер, у тым ліку 806 - з кругласутачным знаходжаннем, у якіх адпачылі 50 тыс. дзяцей, і 4293 - з дзённым знаходжаннем, якія забяспечылі аздараўленне 177 тыс. дзяцей.

"Аздараўленне дзяцей у лагерах летам 2018 года ідзе ў планавым парадку, - адзначыў Генадзь Балбатоўскі. - Усяго гэтым летам плануецца накіраваць у лагеры 377 тыс. дзяцей: 158 тыс. у лагеры з кругласутачным знаходжаннем і 219 тыс. - дзённым".

Ён падкрэсліў, што, як і раней, асаблівая ўвага ўдзяляецца аздараўленню сацыяльна неабароненых катэгорый дзяцей, у прыватнасці, сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў (ужо паспелі адпачыць 5 тыс.), а таксама дзяцей-інвалідаў (2,5 тыс.).

"З 2013 года большасць дзяцей ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў могуць прайсці аздараўленне толькі ў лагерах па профілях, напрамках дзейнасці. Каб у поўнай меры прадаставіць ім такую магчымасць, практыка работы такіх аб'ектаў пастаянна пашыраецца. У першую змену летняй кампаніі ў такіх лагерах прайшлі аздараўленне 97 тыс. дзяцей, у тым ліку 11 тыс. - у лагерах працы і адпачынку", - сказаў субяседнік.

Асігнаванні з рэспубліканскага бюджэту на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі 2018 года складаюць Br43 млн. Большая частка асігнаванняў выкарыстоўваецца для патаннення кошту пуцёвак у аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры.

Датацыя на пуцёўку ў лагер з кругласутачным знаходжаннем не менш за 18 дзён складае Br185; у аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем - Br76; у 9-дзённы профільны аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей - Br79; у спартыўна-аздараўленчы лагер на 18 дзён - Br205. "Удзельная вага датацый для 9-дзённых лагераў і лагераў з дзённым знаходжаннем перасягае 80 працэнтаў ад кошту пуцёўкі, для лагераў з кругласутачным знаходжаннем - 40 працэнтаў", - адзначыў Генадзь Балбатоўскі. А дзякуючы патанненню за кошт прафсаюзнай арганізацыі, наймальнікаў у выніку бацькам даводзіцца даплачваць за пуцёўку, як правіла, не менш за 10 працэнтаў.

Дырэктар рэспубліканскага цэнтра адзначыў, што асаблівая ўвага традыцыйна ўдзяляецца пытанню бяспечнага знаходжання дзяцей у аздараўленчых лагерах: на летні перыяд забяспечваецца пастаяннае дзяжурства супрацоўнікаў міліцыі, рэгулярна праводзіцца маніторынг санітарна-эпідэміялагічнай стабільнасці, проціпажарнай бяспекі.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія