Поўная версія

Тэмпературныя рэкорды пабіты 10 лістапада па поўначы Беларусі

Грамадства 11.11.2019 | 11:40
Фота з архіва
Фота з архіва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпературныя рэкорды пабіты 10 лістапада ў некаторых населеных пунктах па поўначы Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У Беларусі 10 лістапада захоўвалася вельмі цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай на 6-11 градусаў вышэйшай за кліматычную норму. Самая высокая тэмпература была ў Жыткавічах Гомельскай вобласці - плюс 15 градусаў. Але тэмпературныя рэкорды адзначаны ў паўночнай частцы краіны. На метэастанцыі ў Бярэзінскім запаведніку слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 12,6 градуса цяпла. Папярэдні рэкорд для гэтай метэастанцыі складаў плюс 11,9 градуса ў 2010 годзе", - сказалі ў Белгідрамеце.

Таксама тэмпературныя максімумы адзначаны ў Верхнядзвінску - 12,7 градуса вышэй за нуль (раней было плюс 11,1), Докшыцах - 12,1 градуса цяпла (плюс 11,5), Лынтупах - 11,8 градуса вышэй за нуль (плюс 10,6), Шаркаўшчыне - 12 градусаў цяпла (плюс 11,3). Усе папярэднія рэкорды датаваліся 2010 годам.

Сёння ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўдзень складзе 5-11 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 12-14 градусаў.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія