Поўная версія

Стратэгію стварэння сетак 5G распрацуюць у Беларусі

Грамадства 21.11.2019 | 18:09
Фота з архіва
Фота з архіва

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльная рабочая група зоймецца распрацоўкай стратэгіі стварэння ў Беларусі сетак сотавай рухомай электрасувязі пятага пакалення (5G). Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра ад 20 лістапада 2019 года нумар 585р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, рабочая група павінна да 2 сакавіка 2020 года падрыхтаваць комплексныя прапановы адносна мадэлі стварэння сетак 5G для накіравання кіраўніку дзяржавы.

Старшынёй рабочай групы назначаны першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія