Поўная версія

Снег, парывісты вецер і да -5°С чакаюцца ў Беларусі 12 студзеня

Грамадства 11.01.2019 | 11:52

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і парывісты вецер прагназуюцца ў Беларусі ўдзень 12 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Уначы часам чакаецца снег, удзень на большай частцы тэрыторыі - кароткачасовы снег. Месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе пры праясненнях - 13-18 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад мінус 5 градусаў да плюс 1 градуса.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія