Поўная версія

Снег і начныя замаразкі да 5 градусаў чакаюцца ў Беларусі 3 снежня

Грамадства 02.12.2019 | 13:56
Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і начныя замаразкі да 5 градусаў чакаюцца ў Беларусі 3 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень па паўднёвым усходзе пройдуць снег, слабая мяцеліца. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, месцамі парывы да 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў. Удзень будзе ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія