Поўная версія

Сям'я адыгрывае ключавую ролю ў стабільным псіхалагічным стане дзяцей - Сарвар

Грамадства 15.11.2019 | 12:26
Рашэд Мустафа Сарвар. Фота з архіва
Рашэд Мустафа Сарвар. Фота з архіва

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сям'я адыгрывае ключавую ролю ў стабільным псіхалагічным стане дзяцей, заявіў журналістам прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для бацькоў і грамадства псіхалагічны стан дзяцей - вельмі важная задача. Трэба вынесці гэта пытанне ад міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі на бацькоўскі ўзровень, таму што менавіта бацькі адыгрываюць важную ролю ў стабільным псіхалагічным стане дзяцей. Адказнае бацькоўства - гэта важна. Калі вы паглядзіце, чаму ў падлетка ёсць дэпрэсія, першая з прычын - адзінота. А калі дзеці адчуваюць сябе адзінокімі, значыць, ім няма з кім размаўляць, акрамя як з гаджэтамі", - расказаў Рашэд Мустафа Сарвар.

Паводле яго слоў, пытанне псіхічнага здароўя дзіцячага насельніцтва актуальнае для многіх краін свету. Гэта мультысектаральная праблема, у вырашэнні якой павінны быць задзейнічаны ўсе зацікаўленыя ведамствы. "Калі параўноўваць Беларусь з іншымі краінамі, то тут пытанні псіхалагічнага здароўя дзяцей і падлеткаў не стаяць так востра", - сказаў прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі.

Разам з тым Рашэд Мустафа Сарвар падкрэсліў, што ў грамадстве існуе шмат стэрэатыпаў адносна псіхалагічнай дапамогі. "Нам трэба адаптаваць так гэту сістэму, каб было больш адкрытых размоў з падлеткамі", - дадаў ён. -0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія