Поўная версія

Шчырая размова на важныя для моладзі тэмы - студэнты аб сустрэчы з Прэзідэнтам

Грамадства 19.10.2018 | 19:14

19 кастрычніка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У час сустрэчы з кіраўніком дзяржавы прагучалі адказы на многія хвалюючыя моладзь пытанні. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказалі студэнты і аспіранты ГрДУ імя Янкі Купалы.

У Гродне сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са студэнтамі гродзенскіх ВНУ. Больш як двухгадзінная размова прайшла ў фармаце дыялогу. Дзяўчаты і юнакі змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні.

"Я рада, што змагла пагутарыць з кіраўніком дзяржавы. Чаканні апраўдаліся, прайшла жывая, адкрытая размова. Што важна, мы атрымалі адказы на пытанні, якія нас хвалявалі. Напрыклад, была пачута просьба аб будаўніцтве інтэрната. Таксама былі закрануты больш глабальныя, але не менш цікавыя для нас тэмы, якія датычацца таго, як будзе развівацца сістэма адукацыі, краіна ў цэлым і наш рэгіён у прыватнасці", - расказала студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Радковіч.

Аспірант кафедры біяхіміі гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Дзмітрый Семяновіч падкрэсліў, што сустрэча прайшла ў добразычлівай атмасферы. "Уразіў не толькі той факт, што Прэзідэнт закрануў важныя для нас пытанні, якія датычацца, напрыклад, студэнцкіх ільгот, але і падзяліўся сваім асабістым вопытам, расказаў аб студэнцтве, пачатку шляху. Думаю, кожны з гэтай сустрэчы вынесе нямала карыснага", - адзначыў ён.

"Сустрэча пераканала ў тым, што менавіта на моладзь робіцца стаўка ў развіцці краіны. Мы сапраўды будучае Беларусі. Важна, каб мы, як і раіў на сустрэчы кіраўнік дзяржавы, не спяшаліся ў прыняцці рашэнняў і не рабілі неразумных памылак, аб якіх маглі б пашкадаваць у будучым", - падзялілася ўражаннямі студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Макарэвіч. Сустрэча паказала, падкрэсліла яна, што моладзь чуюць, прыслухоўваюцца. Парады і нават асабісты вопыт Прэзідэнта, агучаны ў час размовы са студэнтамі, будучы спецыяліст абавязкова возьме на ўзбраенне ў рабоце.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія