Поўная версія

Шчоткіна: гендарная роўнасць - адна з мэт і сродкаў устойлівага развіцця Беларусі

Грамадства 14.11.2018 | 16:29

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устойлівае развіццё любой дзяржавы немагчыма без клопату аб прэстыжы сям'і і дастойнага стаўлення да жанчыны, забеспячэння гендарнай роўнасці. Аб гэтым заявіла сёння намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня ГА "Беларускі саюз жанчын" Мар'яна Шчоткіна на форуме "Святасць мацярынства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сучасная жанчына ўжо не можа закрыць сябе толькі ў рамках сям'і. Сёння жанчыны з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі фарміравання грамадзянскай супольнасці, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - І пытанне забеспячэння гендарнай роўнасці вызначана ў Беларусі ў якасці аднаго з акселератараў дасягнення Мэт устойлівага развіцця".

Згодна з Глабальным дакладам аб гендарным разрыве-2017 Сусветнага эканамічнага форуму Беларусь займае 26 месца з 144 краін, узняўшыся ў рэйтынгу роўнасці мужчын і жанчын на 4 пазіцыі ў параўнанні з 2016 годам. Жанчыны імкнуцца да фінансавай самастойнасці, робяць стаўку на паспяховую кар'еру.

Адна з сучасных кропак росту, адзначыла Мар'яна Шчоткіна, - развіццё жаночага прадпрымальніцтва. Пакуль жаночы бізнес адстае па памеры і скорасці развіцця ў параўнанні з кампаніямі, якія ўзначальваюць мужчыны, але жанчыны больш сацыяльна арыентаваныя і часцей выбіраюць сферы сацыяльных, адукацыйных і медыцынскіх паслуг. "Пры гэтым сумяшчэнне прафесійных і сямейных абавязкаў застаецца жаночай праблемай. Як паказала абследаванне дамашніх гаспадарак па выкарыстанні часу, дамашняй гаспадарцы і догляду дзяцей жанчыны аддаюць у 2 разы больш часу, чым мужчыны. Гэтыя падыходы трэба мяняць, пазбаўляцца ад стэрэатыпаў, каб раскрываць патэнцыял жанчын, пашыраць іх магчымасці для сумяшчэння розных роляў", - падкрэсліла старшыня БСЖ.

Яна прывяла ў прыклад увесь комплекс мерапрыемстваў, асабліва гуманітарных і дабрачынных, які рэалізуе БСЖ, а таксама адзначыла важнасць супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі, айчыннымі і замежнымі жаночымі арганізацыямі, пасольствамі, акрэдытаванымі ў Беларусі, Сусветнай асацыяцыяй сельскіх жанчын, прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь (ПРААН), ЮНІСЕФ. "Ніводную задачу немагчыма вырашыць без спалучэння намаганняў дзяржаўных органаў і грамадзянскай супольнасці. Партнёрства вельмі важна", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

"Якая будзе наша будучыня, якога прагрэсу мы дасягнём, шмат у чым залежыць ад таго, якімі мы выхаваем нашых дзяцей, якім будзе наступнае пакаленне. Сярод удзельнікаў форуму прадстаўнікі розных прафесій, поглядаў, палітычных перакананняў. Але ўсіх нас аб'ядноўвае адказная жыццёвая пазіцыя, шчырае, неабыякавае стаўленне да праблем, якія ўзнікаюць у сучасных умовах у інстытуце сям'і, якія сёння знаходзяцца ў цэнтры грамадскай увагі. Спадзяюся, разам мы зможам знайсці адказы на актуальныя пытанні ў гэтай сферы", - сказала на заканчэнне Мар'яна Шчоткіна.

VI Форум "Святасць мацярынства" сабраў у Мінску больш за 400 удзельнікаў з 11 краін, у ліку якіх Беларусь, Расія, Сербія, ЗША, Кітай, Іран, Балгарыя, Ізраіль, Польшча, для абмеркавання тэмы "Сям'я ў сучасным свеце: значэнне, тэндэнцыі і перспектывы".

Мерапрыемства арганізуюць Фонд Андрэя Першазваннага (Расія) сумесна з Фондам братоў Карыч (Сербія) пры падтрымцы Мінгарвыканкама і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Зубры ў Белавежскай пушчы. Фота з архіва Белавежская пушча ўвайшла ў топ мясцін для падарожжаў у 2020 годзе ад National Geographic
Учора 19:55
Каштоўнасць жыцця павінна быць прыярытэтам і наймальнікаў, і работнікаў - дзяржінспекцыя працы
Учора 17:56
КДК арганізаваў гарачыя лініі па пытаннях бяспечнага знаходжання дзяцей у школах
Учора 15:01
Фота з архіва Прэс-канферэнцыя аб заканадаўстве ў сферы будаўнічай дзейнасці пройдзе ў БЕЛТА 21 лістапада
Учора 13:35
Нацкамісія па правах дзіцяці будзе практыкаваць выезды на месцы для вырашэння праблемных пытанняў
Учора 13:20
Моцны вецер і мінусавая тэмпература чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні
Учора 13:12
СК Беларусі і American Express будуць абменьвацца данымі аб кіберзлачынствах
Учора 12:49
Імёны амаль 620 чалавек знаходзяцца ў банку даных таленавітай моладзі Беларусі
Учора 10:01
Марзалюк аб сюжэце "Еўраньюс": няправільна выкарыстоўваць эпатажныя, беспадстаўныя заявы
19 Лістапад, 16:59
Поўная версія