Сцяг Серада, 12 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2024, 09:13

Саўмін зацвердзіў права касманаўтаў на пенсію за асаблівыя заслугі перад краінай

Фота з архіва
Фота з архіва
19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў права касманаўтаў на пенсію за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Адпаведная пастанова нумар 287 ад 18 красавіка 2024 года "Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2023 г. нумар 865" апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначаецца ў дакуменце, змяненні прыняты ў мэтах выканання пункта 5 указа Прэзідэнта "Аб статусе беларускага касманаўта".

"Пункт 3 Палажэння аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь <…> дапоўніць абзацам наступнага зместу: "касманаўтам Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў пастанове.

Яна ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі