Поўная версія

Саўмін зацвердзіў палажэнне аб фізічнай абароне аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі

Грамадства 17.06.2019 | 11:21
Фота з архіва
Фота з архіва

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палажэнне аб фізічнай абароне аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 14 чэрвеня 2019 года нумар 385, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Фізічная абарона прадугледжвае адзіную сістэму планавання, каардынацыі, кантролю і рэалізацыі комплексу тэхнічных і арганізацыйных мер пры будаўніцтве, уводзе ў эксплуатацыю і вывадзе з эксплуатацыi ядзернай устаноўкi або пункта захоўвання, а таксама пры перавозцы ядзерных матэрыялаў, эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў.

Меры па забеспячэнні фізічнай абароны распаўсюджваюцца на аб'екты выкарыстання атамнай энергіі і іх слабабароненыя месцы, а таксама на інфармацыю аб аб'ектах выкарыстання атамнай энергіі.

Фізічная абарона, у тым ліку пры перавозцы ядзерных матэрыялаў, эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў, неабходна для прадухілення несанкцыянаванага пранікнення на тэрыторыю ядзернай устаноўкі або пункта захоўвання, а таксама каб спыніць пагрозы бяспецы аб'ектаў атамнай энергіі, у тым ліку тэрарыстычнага і дыверсійнага характару.

Дакументам вызначаюцца асноўныя патрабаванні да інжынерна-тэхнічных сродкаў фізічнай абароны.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія