Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2024, 15:56

Рытуал праводзін ваеннаабавязаных адбыўся ў 19-й мехбрыгадзе

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе (амбр) адбыўся рытуал праводзін ваеннаабавязаных, прызваных у рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Андрэй Жук, камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Аляксандр Навуменка, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскасці і духавенства.

Генерал-маёр Андрэй Жук падзякаваў асабоваму складу і ваеннаабязаным 19-й амбр за бездакорнае выкананне абавязкаў у час правядзення збораў, па выніках якіх запаснікі былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі, а некаторым былі прысвоены чарговыя воінскія званні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі