ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 11 красавіка 2021
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2016, 10:16

РСЗА "Паланэз" стала галоўным экспанатам абароннай выстаўкі ADEX 2016 у Баку

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" стала галоўным экспанатам ІІ Азербайджанскай міжнароднай абароннай выстаўкі ADEX 2016, якая адкрылася 27 верасня ў Баку, паведамляе БЕЛТА.

Гэта першая замежная дэманстрацыя найноўшай беларускай распрацоўкі - РСЗА "Паланэз". Яна прыцягнула асаблівую ўвагу гасцей і ўдзельнікаў выстаўкі. З беларускай тэхнікай таксама азнаёміўся прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, які наведаў экспазіцыйны стэнд РВУП "Завод дакладнай электрамеханікі".

У бягучым годзе ўдзельнікамі выстаўкі сталі 216 кампаній з 34 краін свету, а тэматыка форуму стала ахопліваць яшчэ больш напрамкаў, у тым ліку такія, як сучасныя сістэмы аховы і абароны, інфармацыйныя і касмічныя тэхналогіі, адміністрацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне арміі.

З 10 нацыянальных павільёнаў самымі шматлікімі па колькасці ўдзельнікаў сталі Турцыя, Ізраіль, Расія і Беларусь.

Калектыўным арганізатарам беларускага стэнда выступіла ДЗГУП "Белспецзнештэхніка". Магчымасці абароннага сектара эканомікі Беларусі прадстаўляюць 8 кампаній. Увогуле беларускі бок дэманструе больш за 90 экспанатаў прадукцыі ваеннага прызначэння. У экспазіцыі прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі нацыянальнага ваенна-прамысловага комплексу і абароннага сектара эканомікі - сістэмы агнявога паражэння, баявыя геаінфармацыйныя сістэмы, прадукцыя аптычнага і оптыка-электроннага прыборабудавання, а таксама айчынныя інавацыйныя распрацоўкі ў галіне рабатызаванай тэхнікі, сродкаў радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбы.

Выстаўка прадоўжыцца да 30 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі