Поўная версія

Ражко: адна з задач аховы здароўя - мінімізаваць медыцынскія наступствы аварыі на ЧАЭС

Грамадства 26.04.2019 | 13:08
Аляксандр Ражко
Аляксандр Ражко

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адна з задач аховы здароўя ў Беларусі - мінімізацыя медыцынскіх наступстваў аварыі на ЧАЭС, заявіў 25 красавіка журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Аляксандр Ражко.

"Задача мінімізаваць медыцынскія наступствы аварыі на ЧАЭС сёння паспяхова выконваецца дзякуючы тым мерапрыемствам, якія былі прыняты ў сістэме аховы здароўя. У першую чаргу гэта дасягаецца за кошт дыспансерызацыі. У нас штогод ёю ахоплена каля 96-97 працэнтаў дарослага пацярпелага насельніцтва, дзеці - на 100 працэнтаў", - сказаў ён.

Як дадаў галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Уладзімір Каранік, развіццё ядзернай медыцыны ў краіне не стаіць на месцы. "У снежні 2017 года ў анкадыспансеры быў уведзены ў эксплуатацыю новы радыелагічны корпус, на базе якога функцыянуе буйнейшае ў Еўропе аддзяленне ядзернай медыцыны на 20 актыўных ложкаў. Галоўнымі пры праектаванні і будаўніцтве гэтага корпуса былі пытанні бяспекі навакольнага асяроддзя, персаналу, пацыентаў. І гэта рэалізавана ў поўным аб'ёме - там прыменены самыя сучасныя сістэмы бяспекі і жыццезабеспячэння", - адзначыў ён.

Акрамя таго, гэта адкрывае вялікія перспектывы для развіцця ядзернай медыцыны ў краіне. "Традыцыйна ў нас вялікі вопыт лячэння пацыентаў з ракам шчытападобнай залозы - гэта лячэнне радыеактыўным ёдам. Мы ставім перад сабой мэты па пашырэнні дыягнастычных, лячэбных магчымасцей, спектра тых захворванняў, якія мы зможам лячыць з дапамогай адкрытых крыніц іанізуючага выпрамянення. Значнае развіццё атрымала і дыстанцыйная прамянёвая тэрапія. Сучасная прамянёвая тэрапія дае магчымасць палепшыць лячэнне анкапацыентаў у цэлым на 10 працэнтаў, а, улічваючы лічбы захваральнасці, гэта тысячы выратаваных жыццяў", - падкрэсліў Уладзімір Каранік.

Паводле яго слоў, вядзецца актыўная работа для ўводу ў эксплуатацыю яшчэ аднаго корпуса анкадыспансера. "Там будзе размешчаны вялікі парк дыягнастычнага і радыялагічнага абсталявання. Размова ідзе пра 3 камп'ютарныя тамографы, 4 лінейныя паскаральнікі, што дасць магчымасць забяспечыць даступнасць такой высокатэхналагічнай лячэбнай дапамогі не толькі для насельніцтва Мінска, але і бліжэйшых рэгіёнаў", - расказаў галоўны ўрач.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Зубры ў Белавежскай пушчы. Фота з архіва Белавежская пушча ўвайшла ў топ мясцін для падарожжаў у 2020 годзе ад National Geographic
Учора 19:55
Каштоўнасць жыцця павінна быць прыярытэтам і наймальнікаў, і работнікаў - дзяржінспекцыя працы
Учора 17:56
КДК арганізаваў гарачыя лініі па пытаннях бяспечнага знаходжання дзяцей у школах
Учора 15:01
Фота з архіва Прэс-канферэнцыя аб заканадаўстве ў сферы будаўнічай дзейнасці пройдзе ў БЕЛТА 21 лістапада
Учора 13:35
Нацкамісія па правах дзіцяці будзе практыкаваць выезды на месцы для вырашэння праблемных пытанняў
Учора 13:20
Моцны вецер і мінусавая тэмпература чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні
Учора 13:12
СК Беларусі і American Express будуць абменьвацца данымі аб кіберзлачынствах
Учора 12:49
Імёны амаль 620 чалавек знаходзяцца ў банку даных таленавітай моладзі Беларусі
Учора 10:01
Марзалюк аб сюжэце "Еўраньюс": няправільна выкарыстоўваць эпатажныя, беспадстаўныя заявы
19 Лістапад, 16:59
Поўная версія