ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 верасня 2013, 09:45

Расійскія войскі адправіліся ў Беларусь для ўдзелу ў вучэнні "Захад-2013"

9 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расійскія ваенныя з падраздзяленняў Заходняй ваеннай акругі адправіліся ў Беларусь на сумеснае вучэнне "Захад-2013". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Расіі.

"Падраздзяленні Заходняй ваеннай акругі, якія прымаюць удзел у сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь "Захад-2013", пачалі перамяшчэнне з пунктаў пастаяннай дыслакацыі да месца правядзення вучэння", - адзначылі ў расійскім ваенным ведамстве.

Для перадыслакацыі расійскіх войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, будзе задзейнічана 20 воінскіх эшалонаў. На тэрыторыю Беларусі адправіцца 2,5 тыс. расійскіх ваеннаслужачых.

Вучэнне "Захад-2013" будзе праходзіць з 20 па 26 верасня. У Мінабароны РФ падкрэслілі, што вучэнне з'яўляецца планавым мерапрыемствам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі. Яно праводзіцца раз у два гады.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі