Поўная версія

Рапота аб узаемным прызнанні віз Беларусі і Расіі: праект адпрацаваны, чакаем палітычнага рашэння

Грамадства 10.07.2019 | 11:54
Фота з архіва
Фота з архіва

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для падпісання пагаднення аб узаемным прызнанні віз тэхнічна ўсё гатова, патрэбна палітычнае рашэнне. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў інтэрв'ю праграме "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Гэты праект адпрацаваны. Ён проста патрабуе свайго падпісання", - адзначыў Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, Расія ўжо выказала гатоўнасць падпісаць дакумент, цяпер ён узгадняецца беларускім бокам. "Наколькі ведаю, канчатковае ўзгадненне на беларускім баку. Тэхнічна мы зрабілі ўсё, чакаем палітычнага рашэння", - дадаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

У красавіку аб ходзе падрыхтоўкі і змесце пагаднення з Расіяй аб узаемным прызнанні віз падрабязна расказалі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Інфармацыя была падрыхтавана ў адказ на пытанні, якія паступілі да "Вялікай размовы з Прэзідэнтам".

Пагадненне пабудавана на ўмовах поўнага ўзаемнага прызнання віз (дазволаў на часовае знаходжанне і пасведчанняў па права жыхарства) і дае магчымасць адкрыць сумесную граніцу для іншаземцаў, зняць бар'еры па транзіце цераз Беларусь у Расію. Разам з тым ажыццяўленне расійскім бокам кантролю на сваёй тэрыторыі паблізу граніцы захаваецца. Гэта прынцыповая пазіцыя Расіі адлюстравана ў пагадненні, у адпаведнасці з якім бакі маюць права ажыццяўляць меры па праверцы выканання замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства правіл уезду, выезду, транзітнага праезду або рэжыму знаходжання на тэрыторыях сваіх краін у адпаведнасці з заканадаўствам сваіх дзяржаў.

Пагадненне аб узаемным прызнанні віз Беларусь і Расія планавалі падпісаць у снежні 2018 года на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце. Аднак Беларусь не паспела да таго часу завяршыць усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва Белгідрамет расказаў аб экалагічнай абстаноўцы ў I паўгоддзі
Учора 19:34
Беларускія каманды адпраўляюцца на Армейскія міжнародныя гульні
Учора 18:40
У Беларусі ў І паўгоддзі пабудавана 19,3 тыс. кватэр, больш за трэць уведзенага жылля - для маючых патрэбу
Учора 18:02
Фота з архіва Цёплае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня
Учора 15:13
Тэмпература паветра ў Беларусі ў I паўгоддзі была на 2,3 градуса вышэйшая за норму
Учора 15:02
У БДПУ на некаторыя спецыяльнасці конкурс дасягае 10 чалавек на месца
Учора 12:37
Зацверджана інструкцыя, якая вызначае паўнамоцтвы ДФР КДК у пытаннях карэкціроўкі падатковай базы
Учора 12:28
Міністэрства аховы здароўя прадаўжае работу па пераходзе галіны на новую сістэму аплаты працы з 2020 года
Учора 10:38
Пракуратура ўзяла на кантроль выкананне інвестпраграм па будаўніцтве сацыяльна значных аб'ектаў
Учора 09:42
Поўная версія