.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2021, 12:17

Пытанні ЖКГ, гандлю, бытавога абслугоўвання лідзіравалі сярод зваротаў у КДК у 2020 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтральны апарат Камітэта дзяржаўнага кантролю ў 2020 годзе паступіла 3512 пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, у камітэты дзяржкантролю абласцей - 4464, у органы фінансавых расследаванняў - 5006. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў кантрольным ведамстве.

Па выніках разгляду зваротаў і праведзеных праверак у бюджэт паступіла амаль Br75 тыс. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 99 фізічных і юрыдычных асоб, да дысцыплінарнай - 217, у тым ліку 8 чалавек вызвалены ад займаемай пасады. Узбуджаны 4 крымінальныя справы.

У прыватнасці, пасля разгляду звароту работнікаў сельгаспрадпрыемства Брэсцкай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да бухгалтара за службовы падлог. Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці прыватнае ўнітарнае прадпрыемства і службовая асоба суб'екта гаспадарання за незаконнае выкарыстанне аўтамабільнай стаянкі, не ўведзенай у эксплуатацыю.

Як сведчыць аналіз тэматыкі зваротаў грамадзян, найбольш актуальнымі застаюцца пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Часта падставай для зваротаў становяцца фармалізм і валакіта пры рэагаванні на скаргі. Часам праблемы жыхароў вырашаюцца толькі пасля ўмяшання КДК. Так, у Мінску быў выкананы бягучы рамонт пад'езда жылога дома; у Шчучынскім раёне ліквідаваны дэфекты дахавага пакрыцця, заменены аконныя рамы ў інтэрнаце; у Лунінцы прачышчана ліўневая каналізацыя, ліквідаваны непаладкі ў рабоце свяцілень у месцах агульнага карыстання жылога дома.

У мінулым годзе павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях гандлю і бытавога абслугоўвання, банкаўскай і лізінгавай дзейнасці.

Камітэтам дзяржкантролю ў 2020 годзе праведзены 522 прамыя тэлефонныя лініі і выязныя прыёмы, на якія звярнуліся амаль 500 жыхароў сталіцы і рэгіёнаў. Амаль у 10 разоў (да 1,1 тыс. чалавек) узрасла колькасць тых, хто пазваніў на гарачыя лініі (іх было арганізавана 160 па найбольш актуальных тэмах).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі