Поўная версія

Прыняцце рашэння па бязвізавым наведванні Беларусі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск магчыма да канца года

Грамадства 14.12.2016 | 19:59

14 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прыняцце рашэння па бязвізавым наведванні Беларусі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск магчыма да канца года, заявіў сёння журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі. Магчыма вырашэнне да канца года. Нам вельмі важна апрабаванне бязвізавага ўезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск", - адзначыў Віталь Грыцэвіч. Паводле яго слоў, калі ініцыятыва пакажа сябе са станоўчага боку, можна будзе гаварыць аб увядзенні бязвізавага ўезду праз іншыя віды пунктаў пропуску.

Віталь Грыцэвіч падкрэсліў эфектыўнасць увядзення бязвізавага ўезду для турыстычнай галіны. "Пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму з Ізраілем колькасць турыстаў з гэтай краіны павялічылася ў два разы, з Турцыяй - у паўтара. Бязвізавы ўезд для груп кітайскіх турыстаў павялічыў паток амаль на 20 працэнтаў. І гэта толькі пачатак шляху", - адзначыў дырэктар дэпартамента.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія