Поўная версія

Прэс-канферэнцыя аб размеркаванні і замацаванні маладых кадраў пройдзе ў БЕЛТА 10 кастрычніка

Грамадства 08.10.2019 | 19:18

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Размеркаванне і замацаванне маладых кадраў у рэспубліцы: забеспячэнне сацыяльных гарантый" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 10 кастрычніка ў 11.00.

У Беларусі моладзь мае магчымасці і гарантыі для самарэалізацыі. Адна з такіх гарантый - права на першае рабочае месца. У краіне вядзецца планамерная работа па замацаванні маладых спецыялістаў. Яна накіравана на стварэнне ўмоў для вытворчай дзейнасці выпускнікоў, іх хутчэйшай адаптацыі ў працоўных калектывах, на забеспячэнне нармальных жыллёва-бытавых умоў.

Аб тым, што робіцца для паспяховага замацавання маладых спецыялістаў у арганізацыях, іх сацыяльнай абароны, колькі выпускнікоў застаецца на першым рабочым месцы і пасля заканчэння размеркавання, раскажуць у час прэс-канферэнцыі прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, вышэйшых навучальных устаноў.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04 (+Viber, Telegram), электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія