ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2018, 12:49

Праект указа аб прадаўжэнні бязвізавага знаходжання для іншаземцаў знаходзіцца на фінальнай стадыі - МЗС

Фота з архіва
Фота з архіва

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект указа аб прадаўжэнні тэрміну бязвізавага знаходжання іншаземцаў у Беларусі знаходзіцца на фінальнай стадыі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў у час праводзімага ў Facebook консульскага дня, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер на фінальнай стадыі знаходзіцца адпаведны праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прадаўжэнні тэрміну знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі нашай краіны, якія прыбываюць праз пагранічны пункт пропуску "Нацыянальны аэрапорт Мінск", - расказалі ў міністэрстве.

Цяпер грамадзяне 80 дзяржаў могуць знаходзіцца ў Беларусі без візы да пяці дзён, калі прыбылі ў краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі