Поўная версія

Праект "Электронная школа" пачне працаваць ва ўсіх школах Беларусі ў бліжэйшыя 2-3 гады

Грамадства 19.10.2018 | 09:07
Фота з архіва
Фота з архіва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект "Электронная школа" пачне працаваць ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі ў бліжэйшыя 2-3 гады. Аб гэтым 18 кастрычніка журналістам паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абмяркоўваюцца пытанні фінансавання праграмы "Электронная школа" і яе ўкаранення ва ўсіх школах краіны. Іх у нас больш як 3 тыс. Гэта работа павінна быць праведзена ў межах бліжэйшых 2-3 гадоў", - сказаў Ігар Карпенка. Цяпер праект працуе ў форме эксперыменту. Да канца 2018 года ў сістэму "Электронная школа" ўвойдзе палавіна ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У перспектыве плануецца ўсе ўстановы адукацыі краіны замкнуць у адзіную электронную сістэму з элементамі статыстычнага аналізу. "У нас ёсць канцэпцыя развіцця электроннага асяроддзя ў сістэме адукацыі, што павінна аб'яднаць усе ўстановы адукацыі ў адзіную сістэму, уключаючы дашкольную, агульную сярэднюю адукацыю, прафтэхі, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, ВНУ. Па кожным узроўні будзе свая спецыфіка", - сказаў міністр. Так, для школ будзе створана адзіная платформа па электронным дзённіку і журнале. Аператарам выступіць Галоўны інфармацыйны аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі. "Мы рыхтуем серверную пляцоўку, у нас выдзелена сваё воблака для збору і захоўвання інфармацыі. Уласнікам усёй гэтай інфармацыі будзе Міністэрства адукацыі", - паведаміў Ігар Карпенка.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія