Поўная версія

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць выязныя прыёмы грамадзян у кастрычніку

Грамадства 11.10.2019 | 13:40
Фота з архіва
Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва і службовыя асобы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі правядуць у кастрычніку выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у рэгіёнах, паведамляе БЕЛТА.

Разам з асабістымі прыёмамі прадстаўнікі Адміністрацыі вывучаць сітуацыю на месцах - выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, выяўленню праблем, якія выклікаюць занепакоенасць людзей і патрабуюць аператыўнага вырашэння.

Так, 15 кастрычніка ў 10.00 памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў сустрэнецца з жыхарамі рэгіёна ў Вілейскім райвыканкаме.

У гэты ж дзень намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення - начальнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Матусевіч пачне прыём грамадзян у Мазырскім райвыканкаме ў 11.00.

Дзве сустрэчы з жыхарамі рэгіёнаў пройдуць 16 кастрычніка. Так, у адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска з 9.00 будзе весці прыём памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінску Віталь Прыма. У 10.00 у Дзяржынскім райвыканкаме пачне прыём начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Юрый Крывашэеў.

17 кастрычніка ў Барысаўскім райвыканкаме з 10.00 будзе прымаць начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Шпілеўская.

У пятніцу, 18 кастрычніка, у Баранавіцкім райвыканкаме ў 10.00 пачне прыём памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч. У гэты ж дзень у Шаркаўшчынскім райвыканкаме з 11.00 са зваротамі грамадзян будзе працаваць першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі - начальнік упраўлення кіруючых кадраў і дзяржаўных узнагарод Адміністрацыі Прэзідэнта Генадзь Рашацько.

Запісацца на прыёмы можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Зубры ў Белавежскай пушчы. Фота з архіва Белавежская пушча ўвайшла ў топ мясцін для падарожжаў у 2020 годзе ад National Geographic
Учора 19:55
Каштоўнасць жыцця павінна быць прыярытэтам і наймальнікаў, і работнікаў - дзяржінспекцыя працы
Учора 17:56
КДК арганізаваў гарачыя лініі па пытаннях бяспечнага знаходжання дзяцей у школах
Учора 15:01
Фота з архіва Прэс-канферэнцыя аб заканадаўстве ў сферы будаўнічай дзейнасці пройдзе ў БЕЛТА 21 лістапада
Учора 13:35
Нацкамісія па правах дзіцяці будзе практыкаваць выезды на месцы для вырашэння праблемных пытанняў
Учора 13:20
Моцны вецер і мінусавая тэмпература чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні
Учора 13:12
СК Беларусі і American Express будуць абменьвацца данымі аб кіберзлачынствах
Учора 12:49
Імёны амаль 620 чалавек знаходзяцца ў банку даных таленавітай моладзі Беларусі
Учора 10:01
Марзалюк аб сюжэце "Еўраньюс": няправільна выкарыстоўваць эпатажныя, беспадстаўныя заявы
19 Лістапад, 16:59
Поўная версія