Поўная версія

Пяць замежных тэлеканалаў атрымалі дазвол на вяшчанне ў Беларусі

Грамадства 09.08.2019 | 13:28
Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі Беларусі выдала дазвол тэрмінам на тры гады на распаўсюджванне на тэрыторыі краіны замежных тэлеканалаў "АІВА", RATNIK, "Матч! Планета", "Казкі Зайкі", "Джой Кук". Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Названыя замежныя тэлеканалы маюць забаўляльную, музычную, спартыўную, інфармацыйную і дзіцячую накіраванасць, а таксама дэманструюць мастацкія (ігравыя) фільмы", - гаворыцца ў паведамленні.

У Мінінфарме нагадалі, што наяўнасць сродку масавай інфармацыі ў спісе замежных СМІ, якія атрымалі дазвол, вызваляе іншых асоб, упаўнаважаных на распаўсюджванне кантэнту гэтага рэсурсу, ад атрымання адпаведнага паўторнага дазволу.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія