Поўная версія

Петрышэнка: узровень развіцця спартыўнай інфраструктуры павінен забяспечваць патрэбнасці ўсіх жыхароў

Грамадства 09.10.2019 | 19:10
Ігар Петрышэнка
Ігар Петрышэнка

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень развіцця спартыўнай інфраструктуры павінен забяспечваць патрэбнасці ўсіх жыхароў Беларусі незалежна ад месца пражывання. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час выязнога пасяджэння міжведамаснага савета па фарміраванні здаровага ладу жыцця пры Савеце Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка і намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка
Міністр адукацыі Ігар Карпенка і намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка'

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час наведвання сярэдняй школы нумар 32
Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час наведвання сярэдняй школы нумар 32'

Удзельнікі пасяджэння на базе сярэдняй школы нумар 32 і спарткомплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры ў Цэнтральным раёне Мінска азнаёміліся з вопытам работы гэтых навучальных устаноў па фарміраванні здаровага ладу жыцця сярод навучэнцаў, студэнтаў і работнікаў.

У сярэдняй школе нумар 32
У сярэдняй школе нумар 32'

Намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран і намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка
Намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран і намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка'

"Не хачу сказаць, што ў рэгіёнах створаны ўмовы горшыя, чым у Мінску. Яны прыкладна на адным узроўні, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - Аднак трэба прызнаць, што сталіца ў плане клопату аб здароўі сваіх жыхароў зрабіла вялікі крок наперад. Прадстаўнікам рэгіёнаў, якія прысутнічаюць на пасяджэнні нашай камісіі, неабходна ўзяць на ўзбраенне станоўчы вопыт Мінска ў гэтым пытанні".

(Злева направа) міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Сяргей Рэпкін
(Злева направа) міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Сяргей Рэпкін'

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў неабходнасць таго, каб спартыўныя аб'екты ў гарадах і вёсках раслі і развіваліся разам з астатняй інфраструктурай. Як у нядаўна пабудаваных, так і ў даўно існуючых мікрараёнах павінны быць створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам.

Ігар Петрышэнка звярнуў таксама ўвагу на неабходнасць папулярызацыі здаровага ладу жыцця ў падрастаючага пакалення. "У гэтым напрамку мы павінны працаваць пастаянна, каб размаўляць з моладдзю на яе мове, аператыўна рэагуючы на выклікі часу, - падкрэсліў ён. - Неабходна задзейнічаць не толькі традыцыйныя СМІ, але і іншыя формы данясення інфармацыі, у тым ліку сацыяльныя сеткі".

Паводле слоў намесніка прэм'ер-міністра, у прыярытэце павінна быць і пытанне бяспекі заняткаў спортам, каб выключыць траўматызм сярод аматараў здаровага ладу жыцця.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016
Учора 19:29
Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў
Учора 18:45
Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
Учора 16:26
Міхаіл Русы ў час прыёму грамадзян Русы: на месцах з грамадзянамі трэба працаваць асабіста, а не перадаваць дакументы з кабінета ў кабінет
Учора 15:47
ФПБ з 15 лістапада будзе маніторыць выкананне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Учора 14:41
Беларусь ініцыюе змяненне дагавора з Расіяй аб узаемных намаганнях у ахове граніцы
Учора 14:30
Фота з архіва Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня
Учора 12:10
Зась: набыццё знішчальнікаў Су-30СМ паклала пачатак паэтапнаму пераўзбраенню ВПС Беларусі
Учора 10:10
Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян
13 Лістапад, 19:55
Поўная версія