ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 ліпеня 2022, 19:19

Перагаворы з губернатарам, адкрыццё офіса ганаровага консула Беларусі. Сямашка наведвае Екацярынбург

Уладзімір Сямашка. Фота з архіва
Уладзімір Сямашка. Фота з архіва

4 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка наведвае з рабочым візітам Екацярынбург, дзе прымае ўдзел у мерапрыемствах XII Міжнароднай прамысловай выстаўкі "Інапрам", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Праграмай візіту таксама прадугледжваецца агляд Нацыянальнага стэнда Рэспублікі Беларусь, наведванне АТ "Група "СВЭЛ", правядзенне перагавораў з генеральным дырэктарам ПАТ "КАМАЗ" Сяргеем Кагогіным, губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, губернатарам Пермскага края Дзмітрыем Махоніным, рэгіянальным прадстаўніком АТ "РУСАЛ - УРАЛ" у Свярдлоўскай вобласці Данілам Трубінавым і іншымі ўдзельнікамі выстаўкі", - адзначылі ў прэс-службе.

Чакаецца ўрачыстае адкрыццё офіса ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Екацярынбургу, дадалі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі