Поўная версія

Партызанскі летапіс: Тыл - фронту. Фонд абароны

Грамадства 20.03.2019 | 11:13

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ліпені 1941 года сотні працоўных Савецкага Саюза выступілі з ініцыятывай стварэння спецыяльнага Фонду абароны для збору грошай і каштоўнасцей у падтрымку Чырвонай Арміі. Ужо праз некалькі дзён у аддзяленні Дзяржбанка СССР людзі масава неслі асабістыя грашовыя накапленні, золата, серабро, аблігацыі…

Галадаючы самі, на будаўніцтва танкаў, самалётаў і іншых баявых машын працаўнікі тылу аддавалі ўсё, што маглі. Рызыкуючы жыццём, свой уклад ва ўмацаванне арміі ўносіла насельніцтва акупіраванай Беларусі і партызаны. Зарадзіўшыся стыхійна, Фонд абароны ўвайшоў у гісторыю як адзін з самых масавых патрыятычных рухаў у дапамогу фронту ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

"Партызанскі летапіс: Тыл - фронту. Фонд абароны" - чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ. Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх версіі ў лічбавым фармаце. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія