Поўная версія

Партызанскі летапіс: "Альманах партизанского творчества" брыгады імя Жукава

Грамадства 19.06.2019 | 14:41

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 1944 годзе ў брыгадзе імя Г.К.Жукава выйшаў у дзвюх частках "Альманах партизанского творчества". Яго з'яўленне адыграла асаблівую ролю ў культурным жыцці фарміравання. Вакол яго згрупаваліся маладыя байцы, якія рабілі першыя крокі на літаратурнай ніве.

У розных літаратурных формах на старонках альманаха знайшлі адлюстраванне ўспаміны аб першых ваенных няўдачай, туга па родным доме, смелы заклік да зброі і трапная іронія над ворагам. Новая серыя сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ - "Партызанскі летапіс" - прысвечана творчасці партызан брыгады імя Жукава.

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх пераведзеныя ў лічбавы фармат версіі. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія