ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2013, 15:43

Пачаўся другі этап сумеснага беларуска-расійскага вучэння "Захад-2013"

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння пачаўся другі этап сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2013". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

У час другога этапу будзе вызначана здольнасць Аб'яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (РГВ) рэалізоўваць ускладзеныя на яго кіраўніцкія функцыі. Цяпер ажыццяўляецца кіраванне войскамі ў ходзе правядзення мерапрыемстваў ваеннага характару па стабілізацыі абстаноўкі ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Цяпер падраздзяленні РГВ выконваюць мерапрыемствы па прыкрыццю граніцы ў зоне адказнасці шляхам нясення службы на блокпастах, аховы важных аб'ектаў, вядзення засадных дзеянняў на пагражальных напрамках, патрулявання для недапушчэння пранікнення дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў. Асноўная ўвага пры гэтым удзяляецца ўзаемадзеянню паміж сухапутнымі войскамі, ВПС і ППА, тэрытарыяльнымі войскамі і сіламі спецыяльных аперацый.

На палігоне "Гожскі" 23 і 24 верасня будуць адпрацоўвацца пытанні правядзення рэжымных мерапрыемстваў і спецыяльных дзеянняў на прыгранічнай тэрыторыі, падтрымання рэжыму надзвычайнага становішча ў прыгранічным раёне, ажыццяўлення пошуку, блакіравання выяўленых дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў у раёнах адказнасці, вядзенне баявых дзеянняў па іх знішчэнню.

На Брэсцкім палігоне сіламі мотастралковага батальёна 20-й арміі Узброеных Сіл Расіі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі пагранічнай службы забяспечваецца прыкрыццё граніцы. Асабовы склад адпрацоўвае пытанні нясення службы на блокпастах, аховы важных аб'ектаў, спынення спроб прарыву дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, адбіцця нападу на асобных напрамках. Сіламі асобнага мабільнага батальёна 38-й асобнай мабільнай брыгады на Брэсцкім палігоне вядуцца разведвальна-пошукавыя дзеянні, блакіраванне і ліквідацыя дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў у назначаным раёне адказнасці, часткай сіл і сродкаў ажыццяўляецца ахова і абарона раёна сканцэнтравання.

Сумеснымі дзеяннямі беларускіх і расійскіх ваеннаслужачых ажыццяўляюцца мерапрыемствы нясення службы на блокпастах, вядзення засадных дзеянняў і сумеснага патрулявання, ажыццяўлення пошукавых мерапрыемстваў, блакіравання і знішчэння выяўленых дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў у раёнах адказнасці. Падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў забяспечваецца ахова важнага дзяржаўнага аб'екта (газаразмеркавальнай станцыі), а таксама нясенне службы на блокпастах.

У ходзе другога этапу вучэння ў перыяд з 23 па 26 верасня на палігоне Абуз-Лясноўскі будуць адпрацоўвацца пытанні кіравання падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі пры выкананні імі задач па прызначэнню, падтрымання рэжыму ваеннага становішча ў раёне адказнасці, вядзення контрдыверсійнай барацьбы.

Таксама з сённяшняга дня ўступаюць у актыўную фазу тактычныя вучэнні падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі. Асабовы склад ракетна-артылерыйскіх падраздзяленняў зробіць марш у новы пазіцыйны раён, дзе правядзе баявыя пускі.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі