Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2024, 14:50

"Пачатак года аптымістычны". Сергяенка аб сацыяльна-эканамічным развіцці Браслаўскага раёна

19 красавіка, Браслаў /Кар. БЕЛТА/. Першыя тры месяцы ўсяляюць упэўненасць у паступальным развіцці Браслаўскага раёна ў гэтым годзе. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні Браслаўскага райвыканкама, дзе разглядаецца пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Браслаўскага раёна за 2023 год, І квартал 2024 года і задачах на 2024 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць у цэлым аб руху Браслаўскага раёна за мінулы год, то яго можна апісаць так: крок наперад - крок назад. Па адных напрамках вы рушылі наперад, па іншых праселі. Але хацеў бы заўважыць, што першыя тры месяцы ўсяляюць упэўненасць у паступальным развіцці ў гэтым годзе", - сказаў Ігар Сергяенка.

Разам з тым, падкрэсліў Ігар Сергяенка, не павінна атрымацца так, што пачатак з'яўляецца абнадзейлівым, а ў канцы даводзіцца канстатаваць зусім іншы вынік.

"Пачатак года ўсяляе ўпэўненасць і па развіцці жывёлагадоўчай галіны, і па будаўніцтве. Вядома, ад развіцця эканомікі залежыць у цэлым дабрабыт раёна. Але ў цэлым пачатак года пакуль аптымістычны", - лічыць Ігар Сергяенка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што размова сёння таксама ішла аб кропках росту, сярод якіх у тым ліку інвестыцыі. "Фактычна раёнам не выконваецца задача "адзін раён - адзін праект", пастаўленая кіраўніком дзяржавы. Правільней сказаць, не адпавядае выстаўляемым патрабаванням", - канстатаваў ён.

Ігар Сергяенка звярнуў увагу і на неабходнасць развіцця сферы турызму і прадпрымальніцтва. "Мы ўсе ведаем, што Браслаўшчына - гэта жамчужына Беларусі, беларускае Паазер'е. У гэтым напрамку трэба рухацца. Развіваць сферу прадпрымальніцтва. Сёння гучала, што 40 працэнтаў адлічэнняў у бюджэт ажыццяўляецца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Таму ёсць перспектывы. Ёсць інтарэс, пакуль тэарэтычны, з боку інвестараў, у тым ліку расійскіх", - рэзюмаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі