Поўная версія

Новыя выпадкі адру за апошнія тыдні ў Беларусі не рэгістраваліся

Грамадства 06.11.2019 | 14:21
Фота з архіва
Фота з архіва

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя выпадкі адру за апошнія тыдні ў Беларусі не рэгістраваліся, паведаміў журналістам загадчык аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Пашковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнія тры тыдні мы не бачым новых выпадкаў адру. Былі падазрэнні, але яны лабараторна не пацверджаны", - сказаў Уладзімір Пашковіч.

У бягучым годзе захворванне рэгістравалася ва ўсіх рэгіёнах. Больш за ўсё выпадкаў было ў Гродзенскай вобласці (больш за 50), Мінску (49), Віцебскай (30) і Гомельскай (26) абласцях. Усяго 199 выпадкаў, з якіх 56 завезеныя, астатнія - звязаныя з імі. Па кожным выпадку праводзяцца медыцынскія, санітарна-процэпідэмічныя мерапрыемствы, вакцынацыя ў калектывах, выяўляюць людзей, якія не былі прышчэплены, праводзяць медыцынскае назіранне за тымі, хто ўзаемадзейнічаў з пацыентамі.

Беларусь - адна з нямногіх краін Еўропы, якая элімінавала адзёр. Гэта значыць мясцовыя выпадкі захворвання ў краіне не выяўляюцца, толькі завезеныя і звязаныя з імі. Гэта дзякуючы таму, што ў краіне вакцынавана ад адру больш за 98 працэнтаў насельніцтва. За гэты год дадаткова прышчапілі амаль 1,5 тыс. чалавек, якія раней не былі вакцынаваны або адмовіліся ад прышчэпкі.

Расспажыўнагляд у лютым прадаставіў 100 тыс. доз вакцыны супраць адру. Ужо прышчэплена 83,6 тыс. чалавек. У першую чаргу гэта медработнікі, якія кантактуюць з хворымі, работнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, якія знаходзяцца на граніцы, у пунктах пропуску, бежанцы (каля 600 чалавек). Вакцынаваны больш за 9 тыс. чалавек, якія ўдзельнічалі ў абслугоўванні II Еўрапейскіх гульняў. Акрамя таго, актыўна прышчапляюць людзей, якія выязджаюць у нестабільныя па адры краіны. У бягучым годзе прышчэпкі атрымалі ўжо больш за 7 тыс. чалавек.

У Еўрапейскім рэгіёне СААЗ з 2018 года прадаўжаецца рост захваральнасці. З 53 краін у 49 зарэгістравана каля 200 тыс. выпадкаў адру. Больш за ўсё ва Украіне (больш за 54 тыс.), Казахстане (амаль 9 тыс.), Грузіі (амаль 4 тыс.), Расіі (амаль 3 тыс.), Турцыі (больш за 2 тыс.). Хварэюць таксама ў Францыі, Босніі і Герцагавіне, Італіі, Польшчы і інш.

Як падкрэсліў Уладзімір Пашковіч, тым, хто выязджае за межы краіны і не ведае свайго анамнезу прышчэпак, трэба звярнуцца ў паліклініку для яго ўдакладнення і пры неабходнасці вакцынавацца. Калі пасля вяртання з краіны, дзе былі выпадкі адру, з'яўляюцца сімптомы захворвання (як правіла, гэта сып, кашаль, кан'юктывіт), трэба звярнуцца за медыцынскай дапамогай.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016
Учора 19:29
Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў
Учора 18:45
Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
Учора 16:26
Міхаіл Русы ў час прыёму грамадзян Русы: на месцах з грамадзянамі трэба працаваць асабіста, а не перадаваць дакументы з кабінета ў кабінет
Учора 15:47
ФПБ з 15 лістапада будзе маніторыць выкананне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Учора 14:41
Беларусь ініцыюе змяненне дагавора з Расіяй аб узаемных намаганнях у ахове граніцы
Учора 14:30
Фота з архіва Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня
Учора 12:10
Зась: набыццё знішчальнікаў Су-30СМ паклала пачатак паэтапнаму пераўзбраенню ВПС Беларусі
Учора 10:10
Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян
13 Лістапад, 19:55
Поўная версія