Поўная версія

Новыя стандарты безбар'ернага асяроддзя ўвядуць у Беларусі

Грамадства 09.10.2019 | 15:54
Фота з архіва
Фота з архіва

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваюцца новыя стандарты безбар'ернага асяроддзя, паведаміў журналістам дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Аляксандр Скуратаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такая работа праводзіцца з 2006 года. Ужо распрацавана каля 40 дзяржаўных стандартаў у гэтай сферы, у бягучым годзе вядзецца распрацоўка яшчэ шасці", - адзначыў Аляксандр Скуратаў.

У прыватнасці, плануецца ўстанавіць патрабаванні да камунікатыўных дошак, прызначаных для аблягчэння стасункаў асоб з парушэннямі мовы і слыху, тактыльных карт (яны патрэбны, каб лягчэй было арыентавацца ў парках, грамадскіх месцах, будынках), транспартных сродкаў для перавозкі і пасадкі пасажыраў у аэрапортах.

Як паведамлялася, у бягучым годзе ўведзены стандарты безбар'ернага асяроддзя, якія змяшчаюць патрабаванні да канструкцыі і ўстаноўкі пад'ёмных механізмаў, да тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, што забяспечваюць бяспечнае перамяшчэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

У прыватнасці, СТБ ISO 23599-2019 прызначаны дапамагчы людзям са слабым зрокам арыентавацца ў прасторы дзякуючы зручнаму размяшчэнню спецыяльных элементаў - тактыльных паказальнікаў. Стандарт СТБ EN 81-82-2019 накіраваны на павышэнне даступнасці ліфтаў для ўсіх пасажыраў, СТБ ISO 19026-2019 - на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца пажылыя грамадзяне, людзі з інваліднасцю пры карыстанні грамадскімі туалетамі.

СТБ ISO 10865-2-2019 устанаўлівае метады выпрабаванняў і патрабаванні да канструкцыі, характарыстак і маркіроўкі сістэм мацавання крэслаў-калясак, а таксама да адпаведных інструкцый і папярэджанняў, СТБ EN 12182-2019 - агульныя тэхнічныя патрабаванні і метады выпрабаванняў асістыўных устройстваў, якія адносяцца да медыцынскага абсталявання. У іх ліку артапедычныя прыстасаванні для хадзьбы, крэслы-каляскі, пратэзы, хадункі.

Фарміраванне безбар'ернага асяроддзя - важнейшая ўмова забеспячэння інвалідам і фізічна аслабленым асобам роўных магчымасцей для ўдзелу ў жыцці грамадства. Размова ідзе аб стварэнні ўмоў, якія забяспечваюць магчымасць бесперашкоднага перамяшчэння (пяшком, на калясках, асабістым і грамадскім транспартам); доступу ў будынкі і збудаванні, уключаючы жылыя дамы і кватэры, перамяшчэння і дзейнасці ўнутры гэтых аб'ектаў, а таксама ў месцах адпачынку і турызму, аб'ектах рэкрэацыйнага і аздараўленчага прызначэння; атрымання поўнага комплексу паслуг і інфармацыі.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016
Учора 19:29
Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў
Учора 18:45
Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
Учора 16:26
Міхаіл Русы ў час прыёму грамадзян Русы: на месцах з грамадзянамі трэба працаваць асабіста, а не перадаваць дакументы з кабінета ў кабінет
Учора 15:47
ФПБ з 15 лістапада будзе маніторыць выкананне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах
Учора 14:41
Беларусь ініцыюе змяненне дагавора з Расіяй аб узаемных намаганнях у ахове граніцы
Учора 14:30
Фота з архіва Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня
Учора 12:10
Зась: набыццё знішчальнікаў Су-30СМ паклала пачатак паэтапнаму пераўзбраенню ВПС Беларусі
Учора 10:10
Кіраўнікі дзяржорганаў у лістападзе правядуць выязныя прыёмы грамадзян
13 Лістапад, 19:55
Поўная версія