.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2021, 12:48

На дзяржпраграму "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" плануюць накіраваць Br46,8 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэалізацыю дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" ў 2021-2025 гадах спатрэбіцца Br46,8 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2021 года нумар 28, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

З гэтай сумы Br11,45 млрд павінны скласці сродкі рэспубліканскага бюджэту, больш за Br31,9 млрд - сродкі мясцовых бюджэтаў. Плануецца прыцягнуць Br2,5 млн уласных сродкаў арганізацый, Br3 млрд сродкаў ад дзейнасці бюджэтных арганізацый, якая прыносіць даходы. На фінансаванне дзяржпраграмы хочуць накіраваць таксама Br290,5 млн пазыковых сродкаў.

Плануецца, што сумарны каэфіцыент нараджальнасці да 2025 года складзе 1,32-1,46 нараджэнняў на адну жанчыну. З 2016 года ў Беларусі намецілася тэндэнцыя зніжэння агульнай колькасці народжаных дзяцей. У 2019 годзе колькасць народжаных у параўнанні ў 2016 годам зменшылася на 25,6 працэнта. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці за гэты перыяд зменшыўся з 1,73 да 1,38 дзіцяці на адну жанчыну фертыльнага ўзросту.

Урад разлічвае, што спажыванне алкаголю знізіцца да 9,8 л на душу насельніцтва. У 2010 годзе гэты паказчык складаў 13,3 л, у 2019 годзе - 10,5 л. Улады ў 2021-2022 гадах падрыхтуюць канцэпцыю антыалкагольнай палітыкі, прапрацуюць пытанне аб павелічэнні мінімальных цэн на моцны алкаголь у памеры, які перавышае прагнозны ўзровень базавай інфляцыі на 20-40 працэнтаў. Хочуць таксама абмежаваць продаж энергетыкаў непаўналетнім.

Да 2025 года спажыванне ўсіх відаў тытунёвай прадукцыі сярод людзей 18-69 гадоў хочуць знізіць да 27,4 працэнта.

Акрамя таго, смяротнасць ад туберкулёзу павінна знізіцца да 2,11 на 100 тыс. чалавек. У параўнанні з 2015 годам яна знізілася ў 2019-м на 45 працэнтаў (з 4 да 2,2 на 100 тыс. чалавек).

Дзяржпраграма прадугледжвае будаўніцтва (рэканструкцыю) 44 аб'ектаў аховы здароўя (28 бальнічных арганізацый і цэнтраў, 13 амбулаторна-паліклінічных і тры аздараўленчыя арганізацыі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі