Поўная версія

МЗП і грашовыя даходы насельніцтва за жнівень не індэксуюцца - Мінпрацы

Грамадства 10.09.2019 | 16:46
Фота з архіва
Фота з архіва

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінімальная заработная плата (МЗП) і грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за жнівень не індэксуюцца, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У Мінпрацы растлумачылі, што ў адпаведнасці з законам "Аб індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі" індэксацыя ўяўляе сабой карэкціроўку велічыні не маючых аднаразовага характару даходаў фізічных асоб з бюджэтных крыніц у мэтах частковага пакрыцця страт, выкліканых інфляцыяй, і праводзіцца ў выпадку перавышэння пяціпрацэнтнага парога індэксам спажывецкіх цэн, вылічаным нарастаючым падрахункам з моманту іх папярэдняй індэксацыі (перагляду памераў даходаў).

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за жнівень да ліпеня склаў 99,8 працэнта. Ён не перасягнуў пяціпрацэнтнага парога да студзеня 2019 года (месяца перагляду ўстаноўленых ад базавай велічыні дапамог па беспрацоўі і стыпендый грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта) і да мая 2019 года (месяца перагляду заработнай платы, дзяржаўных стыпендый навучэнцам, стыпендый клінічным ардынатарам, стыпендый работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай і дзённай форме навучання ў іншы населены пункт, і іншых даходаў, якія атрымліваюць з бюджэтных крыніц, што ўстанаўліваюцца ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду). У сувязі з гэтым названыя віды даходаў за жнівень не індэксуюцца.

Мінімальная заработная плата ўстаноўлена з 1 студзеня 2019 года ў памеры Br330 і за жнівень таксама не індэксуецца. Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, пакрыццё страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія