Поўная версія

МЗП і грашовыя даходы насельніцтва за верасень не індэксуюцца - Мінпрацы

Грамадства 11.10.2019 | 14:51

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінімальная заработная плата (МЗП) і грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за верасень не індэксуюцца, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У Мінпрацы растлумачылі, што ў адпаведнасці з законам "Аб індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі" індэксацыя ўяўляе сабой карэкціроўку велічыні не маючых аднаразовага характару даходаў фізічных асоб з бюджэтных крыніц у мэтах частковага пакрыцця страт, выкліканых інфляцыяй, і праводзіцца ў выпадку перавышэння пяціпрацэнтнага парога індэксам спажывецкіх цэн, вылічаным нарастаючым падрахункам з моманту іх папярэдняй індэксацыі (перагляду памераў даходаў).

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за верасень да жніўня склаў 100,5 працэнта. Ён не перасягнуў пяціпрацэнтнага парога да жніўня 2019 года (месяца перагляду ўстаноўленых ад базавай велічыні дапамог па беспрацоўі і стыпендый грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта). У сувязі з гэтым названыя віды даходаў за верасень не індэксуюцца.

Мінімальная заработная плата ўстаноўлена з 1 студзеня 2019 года ў памеры Br330 і за верасень таксама не індэксуецца. Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, пакрыццё страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Грашовыя даходы насельніцтва за верасень, якія падпадаюць пад індэксацыю ў адпаведнасці з заканадаўствам, індэксуюцца ў межах Br230,91.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія