Поўная версія

Мясніковіч: задача моладзі - захоўваць і прымнажаць здабытак Беларусі

Грамадства 15.03.2019 | 19:38
Дзмітрый Варанюк і Міхаіл Мясніковіч уручылі пашпарт вучаніцы сярэдняй школы №3 горада Бярозы Альбіне Жлоба
Дзмітрый Варанюк і Міхаіл Мясніковіч уручылі пашпарт вучаніцы сярэдняй школы №3 горада Бярозы Альбіне Жлоба

15 сакавіка, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Захаванне і прымнажэнне здабытку роднай Беларусі - у руках моладзі, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на ўручэнні пашпартоў юным грамадзянам нашай краіны - выдатнікам вучобы, пераможцам прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў і спартыўных спаборніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уручэнне пашпартоў у Дзень Канстытуцыі прадстаўнікамі ўсіх галін улады, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячамі навукі і культуры, спартсменамі, ветэранамі вайны і працы стала ўжо добрай традыцыяй. Разам з тым сённяшні дзень асаблівы, падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі, паколькі юнакі і дзяўчаты атрымліваюць свой самы важны дакумент у год 25-годдзя Асноўнага Закона краіны.

"Канстытуцыя сканцэнтравала ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла дзяржаўныя прыярытэты нацыянальнага развіцця, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - За літарай Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь стаіць чалавек як вышэйшая каштоўнасць дзяржавы і грамадства, яго правы і свабоды, гарантыі іх рэалізацыі. Пры гэтым Канстытуцыя вызначае і абавязкі грамадзян перад дзяржавай. Строгае іх выкананне - галоўная ўмова працвітання і стабільнасці нашай краіны, паспяховага руху наперад".

Звяртаючыся да моладзі, старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што быць грамадзянінам - высокі гонар. Гэта значыць быць чалавекам, які ведае і помніць гісторыю сваёй радзімы, выконвае дзеючыя законы, з павагай ставіцца да дзяржаўных сімвалаў. Моладзь, як і ўсе грамадзяне Беларусі, павінна несці адказнасць за лёс сваёй краіны і справай даказваць любоў да яе, перадаваць будучым пакаленням лепшыя традыцыі папярэдніх пакаленняў. "Усе мы ведаем, што без беражлівага стаўлення да мінулага немагчыма пабудаваць дастойную будучыню. Менавіта ў вашых руках і сілах захаваць і прымножыць здабытак свайго народа", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён пажадаў юным грамадзянам ніколі не спыняцца на дасягнутым, пазнаваць і адкрываць для сябе цудоўны і дзіўны свет.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва Беларускія лор-урачы штогод выконваюць больш за 75 тыс. аперацый
Учора 16:10
У Беларусі кожны падлетак своечасова атрымлівае псіхалагічную дапамогу - Міністэрства аховы здароўя
Учора 14:35
Да +13°С чакаецца ў Беларусі 16 лістапада
Учора 13:04
Рашэд Мустафа Сарвар. Фота з архіва Сям'я адыгрывае ключавую ролю ў стабільным псіхалагічным стане дзяцей - Сарвар
Учора 12:26
У рыбалоўных угоддзях Беларусі часова забаронена лоўля еўрапейскай рапушкі
Учора 10:34
ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016
14 Лістапад, 19:29
Фота з архіва Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў
14 Лістапад, 18:45
Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
14 Лістапад, 16:26
Русы: на месцах з грамадзянамі трэба працаваць асабіста, а не перадаваць дакументы з кабінета ў кабінет
14 Лістапад, 15:47
Поўная версія