ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2013, 18:36

Міждзяржаўная карпарацыя развіцця прадставіла трохмерную палявую сетку сувязі на вучэнні "Захад-2013"

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міждзяржаўная карпарацыя развіцця прадставіла трохмерную транспартую палявую сетку сувязі на сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2013", паведамілі БЕЛТА ў карпарацыі.

Фрагмент трохмернай палявой транспартнай сеткі сувязі забяспечвае ўвесь пералік інфармацыйных паслуг, неабходных камандзіру для пастаноўкі задачы і прыняцця рашэння, збору інфармацыі і аналізу дынамікі баявых дзеянняў: відэасувязь, канферэнц-сувязь, уваходжанне ў сеткі аператараў і стык паміж палявой сістэмай сувязі і стацыянарнымі комплексамі і Расіі, і Беларусі. "У ходзе вучэнняў была прадэманстравана высокая якасць функцыянавання ўключаных у трафік апаратнай усіх відаў канцавых устройстваў, якія прымяняюцца ў сучасных узброеных сілах: камп'ютара, тэлефона IP, тэлефона ЦБ, тэлефона МБ. Прапускная здольнасць па кожнаму напрамку складае да 310 Мбіт/с", - адзначылі ў карпарацыі.

Фрагмент трохмернай палявой транспартнай сеткі сувязі прадстаўлены комплексам апаратных сродкаў сумеснай распрацоўкі Омскага вытворчага аб'яднання "Радыёзавод імя А.С.Папова" (Расія) і Навукова-вытворчага прадпрыемства "ВОЛАТАЎТА" (Беларусь). Шэраг узораў распрацаваны ў рамках навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Траекторыя". Міждзяржаўная карпарацыя развіцця выступіла сістэмным інвестарам распрацоўкі.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі праходзіць на тэрыторыі дзвюх краін з 20 па 26 верасня пад кіраўніцтвам міністра абароны Беларусі і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі - першага намесніка міністра абароны РФ. Для выканання практычных дзеянняў органаў ваеннага кіравання і войскаў задзейнічаны беларускія палігоны Брэсцкі, Гожскі, Асіповіцкі, Абуз-Лясноўскі, Барысаўскі, Даманаўскі, а таксама палігон у Калінінградскай вобласці Расіі.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі