ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2023, 16:06

Мінпрацы: да канца года ў дадатку "ФСАН" з'явіцца інфармацыя пра накапленні на "другую пенсію"

Юлія Берднікава
Юлія Берднікава

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца года ў дадатку "ФСАН" з'явіцца інфармацыя пры накапленні на "другую пенсію". Аб гэтым расказала кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з 1 лютага 2023 года запусціла мабільны дадатак па аператыўным кантролі за выплатай узносаў і працягласцю страхавога стажу. За месяц яго работы карыстальнікамі сталі ўжо больш за 125 тыс. грамадзян. Праз мабільны дадатак можна кантраляваць свайго работадаўца ў плане налічэння і выплаты абавязковых страхавых узносаў на пенсійнае і сацыяльнае страхаванне. Таксама можна атрымліваць інфармацыю аб працягласці страхавога стажу, сфарміраванага з 1 студзеня 2003 года, які разлічваецца на падставе інфармацыі, што змешчана ў індывідуальным асабовым рахунку.

"У лютым мы аб'явілі, што чакаем ад кожнага карыстальніка зваротнай сувязі. Па рэйтынгу пытанняў і прапаноў па функцыянале дадатку, мы пачулі жаданне ўбачыць яшчэ звесткі аб накопленых страхавых узносах кампаніі "Стравіта". Мы ўжо вядзём перагаворы, каб рэалізаваць гэты функцыянал. У планах да канца года ажыццявіць задуму. У фізічнай асобы ёсць асабісты кабінет на партале "Стравіта", дзе яна можа ўбачыць гэту інфармацыю. Але канцэнтраваную інфармацыю кожны чалавек хоча атрымліваць у адным месцы, дзе яна тэматычна падыходзіць, - сказала Юлія Берднікава. - Таму да канца года мы прапануем грамадзянам функцыю кантролю за сваімі накапленнямі ў "Стравіце". Гэта будзе проста, даступна і лёгка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі