Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыцынскія паслугі ў Беларусі ў 2024 годзе атрымалі больш як 160 тыс. іншаземцаў са 159 краін свету, паведаміў на прэс-канферэнцыі кіраўнік дзяржаўнага праекта "Клінікі Беларусі" Ян Бедушэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў Ян Бедушэўскі, сістэма аховы здароўя рэспублікі валодае шырокімі магчымасцямі для якаснага аказання медыцынскіх паслуг па розных напрамках. Укараняюцца новыя тэхналогіі і метады лячэння, установы аснашчаюцца сучасным абсталяваннем.
"На працягу апошніх гадоў расце колькасць замежных грамадзян, якія звярнуліся за медыцынскай дапамогай у вядучыя клінікі Беларусі. З кожным годам медыцынскі турызм набірае ўсё большую папулярнасць, - расказаў Ян Бедушэўскі. - У 2024 годзе рэспубліку наведалі больш як 160 тыс. грамадзян са 159 краін свету. Часцей за ўсё па лініі медыцынскага турызму ў Беларусь прыязджаюць з Расіі, Кітая, Казахстана, Узбекістана, Туркменістана, Малдовы, Арменіі, Грузіі, Сірыі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Італіі. Больш як 60 працэнтаў ад колькасці пацыентаў прыпадае на краіны СНД".
Па выніках 2024 года рост экспарту медыцынскіх паслуг склаў больш як 10 працэнтаў. Іншаземцаў прыцягваюць не толькі цэны, але і якасць аказваемых паслуг. Часта пацыенты прыязджаюць на лячэнне да канкрэтных спецыялістаў з кваліфікацыяй сусветнага ўзроўню.
"Скорасць аказання медыцынскіх паслуг таксама мае значэнне. Паездка ў Беларусь за адносна невялікую суму дае магчымасць прайсці абследаванне тут і цяпер, што часта дазваляе пачаць лячэнне на больш ранніх стадыях", - расказаў кіраўнік дзяржаўнага праекта "Клінікі Беларусі".
Найбольш папулярнымі напрамкамі медыцынскага турызму з'яўляюцца транспланталогія, анкалогія, кардыяхірургія, пластычная хірургія, акушэрства, нейрахірургія, траўматалогія, дыягнастычнае абследаванне, прафілактычнае лячэнне, аднаўленне пасля перанесеных захворванняў, афтальмалогія, а таксама адпачынак у аздараўленчых комплексах.
Ян Бедушэўскі нагадаў, што ў краіне дзейнічае 16 РНПЦ, 15 з якіх размешчаны ў Мінску і Мінскім раёне. Для пашырэння паслуг і дапамогі ў арганізацыі лячэння іншаземцаў створаны дзяржаўны інфармацыйны партал "Клінікі Беларусі". У І квартале плануецца запуск новай версіі інфармрэсурсу.-0-