ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 24 мая 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2018, 09:00

Лясная гаспадарка Беларусі гатова поўнасцю забяспечыць магутнасці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў

Віталь Дрожжа. Фота з архіва
Віталь Дрожжа. Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лясная гаспадарка Беларусі гатова поўнасцю забяспечыць магутнасці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Сярод першачарговых задач у развіцці галіны Віталь Дрожжа назваў бесперабойнае забеспячэнне сыравінай дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. "Складзены баланс сыравіны, які дае магчымасць забяспечыць усе прадпрыемствы дрэваапрацоўкі сыравінай у неабходнай колькасці. Лясная гаспадарка - галіна, якая дынамічна развіваецца, за апошнія гады шмат сродкаў укладзена ў яе мадэрнізацыю. Магу з поўнай упэўненасцю сказаць, што сыравіны хопіць", - падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, у Беларусі актыўна вядзецца распрацоўка сістэмы электроннага ўліку драўніны, якую плануецца ўкараніць у 2020 годзе. "Яна дасць магчымасць спрасціць улік, зрабіць яго больш якасным і дакладным, а таксама выключыць лішні ўдзел чалавека", - сказаў Віталь Дрожжа.

Міністр адзначыў, што згодна з тэндэнцыяй апошніх дзесяцігоддзяў, плошча лясоў у Беларусі павялічваецца. Каля 40 працэнтаў тэрыторыі краіны пакрыта лясамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі