Аляксей Кушнарэнка
13 лютага, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за 2024 год электраспажыванне вырасла на 5 працэнтаў. Аб гэтым у час урачыстага адкрыцця закрытай двухтрансфарматарнай падстанцыі 110/10кВ "Саломінка" ў Магілёве расказаў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Электраспажыванне ў нашай краіне расце, за мінулы год гэты паказчык вырас на 5 працэнтаў і склаў 43,2 млрд кВт.гадз. У тым ліку сваю ролю адыгрываюць стымулюючыя і падтрымліваючыя з боку дзяржавы меры, уводзіцца новае жыллё, дзе электрычнасць выкарыстоўваецца для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы. Такога жылля ў краіне за чатыры гады ўжо ўведзена 1,7 млн кв.м, па пяцігодцы гэта будзе каля 2 млн кв.м", - сказаў ён.

Каб будаваць такое жыллё, адзначыў міністр, неабходна стварыць надзейную і бяспечную інфраструктуру. Адкрыццё новай падстанцыі ў Магілёве - яскравы прыклад, паколькі спажыванне электраэнергіі ў краіне прадаўжае расці.

"Электратрэнд важны, таму што мы пабудавалі АЭС, фіксуем рост электраспажывання ў краіне. Таму мы павінны прымаць усе меры, каб задаволіць попыт нашых спажыўцоў, - адзначыў Аляксей Кушнарэнка. - Напрыклад, электратранспарт выкарыстаў за 2024 год 39,6 млн кВт.гадз, што ў два разы больш, чым у 2023 годзе. Таксама насельніцтва актыўна выкарыстоўвае электрычнасць для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння: за мінулы год - 880 млн кВт.гадз, што на 34 працэнты больш, чым у 2023 годзе".-0-
Фота Алега Файніцкага