
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у лютым прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук правядзе прыём грамадзян 8 лютага ў Жабінкаўскім райвыканкаме,
старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч - 9 лютага ў Лунінецкім райвыканкаме,
міністр унутраных спраў Іван Кубракоў - 16 лютага ў Жлобінскім райвыканкаме,
міністр фінансаў Юрый Селіверстаў - 16 лютага ў Дзятлаўскім райвыканкаме.
17 лютага ў Горацкім райвыканкаме прыём правядзе міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.
21 лютага пытанні і звароты грамадзян выслухаюць міністр юстыцыі Сяргей Хаменка ў Капыльскім райвыканкаме і старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо ў Гомельскім райвыканкаме.
Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка правядзе прыём грамадзян у Астравецкім райвыканкаме 28 лютага.-0-