Поўная версія

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца месцамі па Беларусі 10 верасня

Грамадства 09.09.2019 | 11:47
Фота з архіва
Фота з архіва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца месцамі па Беларусі 10 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі па захадзе, удзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 21-27 градусаў цяпла.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія