Поўная версія

Канюк: дадатковыя меры па барацьбе з п'янымі вадзіцелямі могуць вынесці на грамадскае абмеркаванне

Грамадства 11.07.2019 | 13:43
Фота з архіва
Фота з архіва

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк лічыць, што адных прававых мер у барацьбе з п'янствам за рулём недастаткова, і не выключыў, што пытанне будзе вынесена на грамадскае абмеркаванне. Аб гэтым Аляксандр Канюк паведаміў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адных прававых мер недастаткова. Трэба думаць аб нейкіх дадатковых мерах", - сказаў Аляксандр Канюк. Ён дапусціў, што пытанне можа быць вынесена на грамадскае абмеркаванне, і заклікаў падключыцца ў тым ліку СМІ.

Апошні выпадак у Брэсцкай вобласці (ДТЗ у Белаазерскім раёне, дзе загінулі пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. - Заўвага БЕЛТА) Аляксандр Канюк назваў проста абуральным. "Усё можна разумець, але калі дзеці гінуць ні за што!" - эмацыянальна выказаўся генпракурор.

Ён нагадаў, што пазіцыя Прэзідэнта па пытанні барацьбы з п'янствам за рулём вельмі жорсткая. Гучала, у прыватнасці, прапанова аб пажыццёвым пазбаўленні правоў нецвярозых вадзіцеляў. Генпракурор не выключыў, што з часам у Беларусі да гэтага прыйдуць. Але, на яго думку, нават такіх мер недастаткова - пазбаўленыя правоў усё роўна садзяцца за руль, тыя, у каго канфіскавалі аўто - бяруць на час чужыя машыны, крадуць іх. "Меры з пункту гледжання закона трэба прымаць абавязкова, але трэба і яшчэ якія-небудзь іншыя прапрацоўваць", - сказаў Аляксандр Канюк.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва Белгідрамет расказаў аб экалагічнай абстаноўцы ў I паўгоддзі
Учора 19:34
Беларускія каманды адпраўляюцца на Армейскія міжнародныя гульні
Учора 18:40
У Беларусі ў І паўгоддзі пабудавана 19,3 тыс. кватэр, больш за трэць уведзенага жылля - для маючых патрэбу
Учора 18:02
Фота з архіва Цёплае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня
Учора 15:13
Тэмпература паветра ў Беларусі ў I паўгоддзі была на 2,3 градуса вышэйшая за норму
Учора 15:02
У БДПУ на некаторыя спецыяльнасці конкурс дасягае 10 чалавек на месца
Учора 12:37
Зацверджана інструкцыя, якая вызначае паўнамоцтвы ДФР КДК у пытаннях карэкціроўкі падатковай базы
Учора 12:28
Міністэрства аховы здароўя прадаўжае работу па пераходзе галіны на новую сістэму аплаты працы з 2020 года
Учора 10:38
Пракуратура ўзяла на кантроль выкананне інвестпраграм па будаўніцтве сацыяльна значных аб'ектаў
Учора 09:42
Поўная версія