Поўная версія

Каля 150 тыс. білетаў прададзена на ІІ Еўрапейскія гульні

Грамадства 12.06.2019 | 15:48

12 чэрвеня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. На ІІ Еўрапейскія гульні балельшчыкам прададзена каля 150 тыс. білетаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе фонду "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца білеты на лёгкую атлетыку, самба, каратэ, мастацкую гімнастыку, бокс, стральбу з лука, пляжны футбол, веславанне, баскетбол і кулявую стральбу. З замежных грамадзян самымі актыўнымі пакупнікамі з'яўляюцца балельшчыкі з Расіі, Ірландыі, Латвіі, Германіі, Польшчы і Літвы.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі адзначыў, што па стане на раніцу 12 чэрвеня ў Беларусь прыбылі 185 балельшчыкаў, з іх 15 замежных грамадзян прыехалі праз граніцу з Расіяй.

"Да павелічэння пасажырапатоку рыхтуемся, пры неабходнасці вылучым дадатковыя сілы. Усе арганізацыйна-тэхнічныя пытанні ўжо вырашаны, у пунктах пропуску адведзены асобныя калідоры, якія абазначаны лагатыпамі ІІ Еўрапейскіх гульняў. Мы прымаем усе меры, каб балельшчыкі і ўдзельнікі мультыспартыўнага форуму перасеклі граніцу максімальна камфортна", - сказаў ён.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш як 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Білеты на спартыўны форум можна набыць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і больш як у 300 пунктах продажаў ва ўсіх абласных і буйных раённых цэнтрах краіны. Купіць білеты можна і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, якая змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты для зваротнай сувязі, і адправіць па факсе 8-017-392-67-70 або электроннай пошце minsk2019@ticketpro.by.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва Белгідрамет расказаў аб экалагічнай абстаноўцы ў I паўгоддзі
Учора 19:34
Беларускія каманды адпраўляюцца на Армейскія міжнародныя гульні
Учора 18:40
У Беларусі ў І паўгоддзі пабудавана 19,3 тыс. кватэр, больш за трэць уведзенага жылля - для маючых патрэбу
Учора 18:02
Фота з архіва Цёплае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня
Учора 15:13
Тэмпература паветра ў Беларусі ў I паўгоддзі была на 2,3 градуса вышэйшая за норму
Учора 15:02
У БДПУ на некаторыя спецыяльнасці конкурс дасягае 10 чалавек на месца
Учора 12:37
Зацверджана інструкцыя, якая вызначае паўнамоцтвы ДФР КДК у пытаннях карэкціроўкі падатковай базы
Учора 12:28
Міністэрства аховы здароўя прадаўжае работу па пераходзе галіны на новую сістэму аплаты працы з 2020 года
Учора 10:38
Пракуратура ўзяла на кантроль выкананне інвестпраграм па будаўніцтве сацыяльна значных аб'ектаў
Учора 09:42
Поўная версія