ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2012, 17:27

Калегія міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі зацвердзіла задуму стратэгічнага вучэння "Захад-2013"

23 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сумесная калегія міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі зацвердзіла задуму беларуска-расійскага стратэгічнага вучэння "Захад-2013". Аб гэтым па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння паведаміў журналістам міністр абароны Расіі Анатоль Сердзюкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вучэнне пройдзе ў верасні будучага года ў два этапы на палігонах Беларусі і Расіі.

Паводле слоў Анатоля Сердзюкова, на вучэнні прадугледжваецца адпрацаваць пытанні аб дысцыпліне і бяспецы Саюзнай дзяржавы і на практыцы ажыццявіць планаванне прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў. Міністр абароны Расіі паведаміў, што ў вучэнні таксама будуць задзейнічаны Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ. "Для каардынацыі іх дзеянняў на тэрыторыі Беларусі будзе сфарміравана камандаванне КСАР АДКБ", - сказаў ён.

Паводле інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі, работа па падрыхтоўцы вучэння "Захад-2013" пачалася практычна адразу пасля сумеснага беларуска-расійскага вучэння "Шчыт Саюза-2011". Пры распрацоўцы задумы маючага адбыцца вучэння ўлічваліся найноўшыя падыходы да прымянення войскаў, асаблівасці і характар апошніх ваенных канфліктаў. Ад папярэдніх сумесных вучэнняў "Захад-2013" будзе адрознівацца як па складу прыцягнутых сіл і сродкаў, так і па геаграфіі правядзення.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі