Поўная версія

Качанава: моладзь Беларусі паважае і шануе гісторыю сваёй краіны

Грамадства 15.03.2019 | 19:06
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава і першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Дзмітрый Варанюк уручылі пашпарт Настассі Гамолка
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава і першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Дзмітрый Варанюк уручылі пашпарт Настассі Гамолка

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь Беларусі паважае і шануе гісторыю сваёй краіны, заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, уручаючы пашпарты юным грамадзянам Беларусі. Урачыстая цырымонія адбылася ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі 24 школьнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Усе яны - выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд, актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў. "Мне заўсёды вельмі прыемна сустракацца з юнакамі і дзяўчатамі. Гледзячы на іх, я ўспамінаю сябе ў гэтым узросце і па-добраму ім зайздрошчу, таму што ім давялося нарадзіцца ў суверэннай, незалежнай краіне, дзе дакладна вызначаны прыярытэты, дзе галоўнае - гэта клопат пра людзей. Хачу адзначыць, што наша моладзь вельмі добрая. Маладыя людзі сардэчна адносяцца да сваёй краіны, яе гісторыі", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, цудоўна, што ў Беларусі склалася такая добрая традыцыя ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць пашпарты школьнікам, якія праявілі сябе ў вучобе і грамадскім жыцці. "Уручаючы пашпарты, у нас ёсць чарговая магчымасць сустрэцца з юнакамі і дзяўчатамі, пачуць іх і яшчэ раз пераканацца ў тым, што маладзёжная палітыка, праводзімая ў нашай краіне, - правільная і вывераная", - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Наталля Качанава падкрэсліла, што ўручаць пашпарт маладому чалавеку, даючы яму наказ на дарогу ў дарослае жыццё, вельмі хвалююча і адказна."Я проста ўпэўнена, што гэты дзень запомніцца маладым людзям на ўсё жыццё. Будучыня краіны ў руках маладых, таму нам вельмі хацелася б, каб моладзь цаніла ўсё тое, што ёсць у Беларусі. За невялікі ў гісторыі прамежак часу наша краіна стала прыгожай і квітнеючай, яе пазнаюць на міжнароднай арэне. Мы бачым, з якой любоўю да яе ставяцца самі беларусы. Адным з прыярытэтных напрамкаў палітыкі дзяржавы з'яўляецца работа з моладдзю. Прэзідэнт заўсёды ставіць сур'ёзныя задачы ў гэтым напрамку, падкрэсліваючы яго асаблівую важнасць", - дадала яна.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта пажадала маладым людзям далейшых поспехаў у вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці. "Дзе б вы ні былі і куды б ні выязджалі, вы павінны ведаць, што ў вас ёсць свая родная зямля, свой родны дом - Беларусь і вы патрэбны тут. Скончыўшы школу, атрымаўшы адукацыю і прафесію, якія вы для сябе выбераце, вы заўсёды зможаце тут рэалізавацца, у тым ліку ў сваім родным горадзе, вёсцы, раёне", - рэзюмавала Наталля Качанава.

Сімвалічна, што ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў адбылася ў Дзень Канстытуцыі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. У моладзі была магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй музея і вывучыць вехі сучаснай беларускай гісторыі. "Гэта асаблівы дзень для нас усіх, - сказаў кадэт Полацкага кадэцкага вучылішча Станіслаў Марозаў. - Атрымаць пашпарт з рук кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ў такім асаблівым месцы - вялікі гонар".

Мерапрыемствы Усебеларускай акцыі БРСМ "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечанай Дню Канстытуцыі, праходзяць па ўсёй краіне. Галоўны дакумент юным грамадзянам уручаюць кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы, іншыя заслужаныя і аўтарытэтныя людзі краіны.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Фота з архіва Белгідрамет расказаў аб экалагічнай абстаноўцы ў I паўгоддзі
Учора 19:34
Беларускія каманды адпраўляюцца на Армейскія міжнародныя гульні
Учора 18:40
У Беларусі ў І паўгоддзі пабудавана 19,3 тыс. кватэр, больш за трэць уведзенага жылля - для маючых патрэбу
Учора 18:02
Фота з архіва Цёплае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня
Учора 15:13
Тэмпература паветра ў Беларусі ў I паўгоддзі была на 2,3 градуса вышэйшая за норму
Учора 15:02
У БДПУ на некаторыя спецыяльнасці конкурс дасягае 10 чалавек на месца
Учора 12:37
Зацверджана інструкцыя, якая вызначае паўнамоцтвы ДФР КДК у пытаннях карэкціроўкі падатковай базы
Учора 12:28
Міністэрства аховы здароўя прадаўжае работу па пераходзе галіны на новую сістэму аплаты працы з 2020 года
Учора 10:38
Пракуратура ўзяла на кантроль выкананне інвестпраграм па будаўніцтве сацыяльна значных аб'ектаў
Учора 09:42
Поўная версія