.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2021, 19:03

Яшчук: у Інстытут кіраўніцкіх кадраў паступаюць лепшыя абітурыенты з усёй краіны

Фота з архіва
Фота з архіва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Інстытут кіраўніцкіх кадраў паступаюць лепшыя абітурыенты з усёй краіны, заявіла сёння журналістам дырэктар інстытута Ганна Яшчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інстытут кіраўніцкіх кадраў праводзіць падрыхтоўку на дзвюх ступенях вышэйшай адукацыі. Першая ступень - вочная форма падрыхтоўкі былых школьнікаў, другая ступень - магістратура. Акрамя таго, мы ажыццяўляем падрыхтоўку на базе вышэйшай адукацыі ў завочнай форме, і гэта форма вельмі запатрабавана. Кожны год мы маем конкурс большы за два чалавекі на месца. З мінулага года мы ўвялі абавязковае тэсціраванне пры паступленні на другую вышэйшую адукацыю", - расказала Ганна Яшчук.

Паводле яе слоў, Акадэмія кіравання рыхтуе па спецыяльнасцях, якіх няма ні ў адной ВНУ. "Вучэбныя планы, па якіх мы рыхтуем студэнтаў, адрозніваюцца ад планаў класічных ВНУ тым, што ў нас вялікая колькасць гадзін выдзяляецца на вывучэнне замежнай мовы, дысцыплін, якія звязаны з лічбавізацыяй, лічбавай эканомікай. Прынцып, якім мы кіруемся, - гэта практыка-арыентаваная падрыхтоўка. Гэта значыць студэнт, навучаючыся ўсяго чатыры гады па першай ступені, мінімум праходзіць тры разы практыку", - адзначыла дырэктар інстытута.

Ганна Яшчук падкрэсліла: усе студэнты на 100 працэнтаў забяспечаны інтэрнатам, паколькі 80 працэнтаў прыязджаюць з рэгіёнаў. "Больш за 50 працэнтаў абітурыентаў маюць залаты медаль", - удакладніла яна.

Праграмы магістратуры таксама не дубліруюцца з першай ступенню вышэйшай адукацыі. "Наогул місія Акадэміі кіравання і яе лозунг - "Адукацыя праз усё жыццё". І тая ідэальная схема, якую мы сабе ўяўляем , - калі малады чалавек паступае ў Акадэмію кіравання, паспяхова заканчвае першую ступень, пры жаданні - другую ступень (магістратуру), а далей, папрацаваўшы непасрэдна ўжо на вытворчасці, у арганізацыі, установе, мае магчымасць прайсці перападрыхтоўку або павышэнне кваліфікацыі ў Інстытуце дзяржаўнай службы, - дадала дырэктар. - Мы сфарміравалі за 30 гадоў проста ўнікальны прафесарска-выкладчыцкі склад. І калі мы сябе пазіцыянуем як вядучую ВНУ краіны, то наша задача ў тым, што ў нас не толькі вучыцца, але і выкладаць павінны лепшыя з лепшых. Калі паглядзець агульную статыстыку, то ў нас, напэўна, 50 працэнтаў супрацоўнікаў працуюць больш за 15 гадоў. Гэта сведчыць аб тым, што ў Акадэміі кіравання створаны сапраўды ўнікальныя ўмовы і мы працуем як каманда".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі