Сцяг Чацвер, 25 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2024, 16:24

"Яны праводзяцца не спантанна". Вальфовіч аб антытэрарыстычных вучэннях

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэта антытэрарыстычных вучэнняў - гарантаваць бяспеку грамадзян Беларусі і праверыць гатоўнасць да рэагавання на сучасныя рызыкі, выклікі і пагрозы. Аб гэтым журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння дзяржаўны сакратар Савета бяспекі заслухаў даклад аб ходзе антытэрарыстычных вучэнняў у Брэсцкай вобласці.

"Гэтыя вучэнні не спантанныя. Мы на сістэмнай аснове праводзім аналіз абстаноўкі, якая складваецца вакол нашай краіны, геапалітычнай абстаноўкі ў свеце ў цэлым. Ацэньваем сучасныя рызыкі, выклікі і пагрозы ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Зыходзячы з гэтага, мы будуем планы па падрыхтоўцы нашых сіл і сродкаў, што ўваходзяць у сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што размова ідзе не толькі аб органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі, але і аб Узброеных Сілах, Дзяржаўным пагранічным камітэце і іншых сілах і сродках, якія ўваходзяць у сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі. "Гэта ўсё праходзіць на планавай аснове, ніякіх надзвычайных сітуацый няма", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Вальфовіч дадаў, што Камітэт дзяржбяспекі ў першую чаргу адказвае за рэагаванне на акты тэрарыстычнай дзейнасці. "Вядома ж, акрамя знешніх крыніц пагроз, мы ацэньваем і абстаноўку, якая можа складвацца ўнутры краіны. Заўсёды ўсё пачынаецца знутры, таму мы павінны быць гатовы да нейтралізацыі і пагроз і забеспячэння бяспекі на тэрыторыі сваёй краіны. Гэтым выклікана неабходнасць правядзення такіх вучэнняў з сіламі і сродкамі дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму", - канстатаваў ён.

Дзяржсакратар Савета бяспекі таксама адзначыў, што мэтай вучэнняў з'яўляецца праверка гатоўнасці рэагавання на рызыкі, выклікі і пагрозы. "Заслухаўшы адпаведныя высновы службовых асоб, я бачу, што алгарытм сапраўды ў нас адпрацаваны. Усе разумеюць, што і як рабіць. І цяпер мы пераходзім у практычную плоскасць правядзення гэтага мерапрыемства. Паглядзім, як будуць дзейнічаць нашы сілы і сродкі. У адпаведнасці з планам задзейнічаны не толькі спецпадраздзяленні Камітэта дзяржбяспекі, але і спецпадраздзяленні органаў пагранічнай службы і іншых структур. І МНС, і падраздзяленні Міністэрства аховы здароўя. Думаю, што з задачамі справяцца", - звярнуў увагу ён.

Аляксандр Вальфовіч запэўніў, што па выніках вучэнняў будзе праведзены аналіз: "Паглядзім, што ў нас не атрымалася, - для гэтага вучэнні і праводзяцца. Зробім адпаведныя высновы і падкарэкціруем, калі трэба будзе, нейкі алгарытм дзеянняў і ўлічым гэта ў ходзе заняткаў па баявой падрыхтоўцы. Самае галоўнае - быць гатовым да рэагавання на сучасныя рызыкі, выклікі і пагрозы, а таксама забяспечыць бяспеку".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі